«Свабодны тэатар» паставіў п’есу па кнізе Зьмітра Бартосіка

Пастаноўшчык і сцэнарыст Мікалай Халезін закцэнтаваў увагу на немцах і партызанах. «Я перад паходам на спэктакль дала інструкцыі старэйшаму дзіцёнку, каб прыглядаў за малодшым, калі мяне раптам у міліцыю забяруць», — сказала адна з глядачак. Калі звычайны тэатар пачынаецца з шатні, то «Свабодны тэатар» у Беларусі часьцяком пачынаецца з маскіровачных дэкарацыяў. Напрыклад, зь вясельля ці дня нараджэньня. На прэм’еры спэктаклю паводле кнігі Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы» ў доме ў прыватным сэктары ў Менску сьвяткавалі народзіны Рэгіны — пэрсанажа п’есы.