Станіслаў Шушкевіч: Гэтай уладзе ў Курапаты лепш ня лезьці

Камуністычны рэжым мае ў Беларусі «дастойнага пераемніка». Праг гэта першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў «Радыё Свабода». — Спадар Станіслаў, амаль 23 гады гэтая ўлада нічога не рабіла, каб належным чынам ушанаваць Курапаты як месца масавых расстрэлаў. Наадварот, праз урочышча то акружную дарогу вялі, то розныя «бульбаш-холы» там будавалі. І раптам ні з пушчы ні з поля дзяржава намерылася ўзьвесьці там мэмарыял, прычым у сьціслы тэрмін. Адкуль і для чаго такая надзвычайшчына?— Камуністычная ўлада мае ў Беларусі дастойнага пераемніка — уладу лукашэнкаўскую.