«Яны не захацелі быць паслухмянымі рабамі»

Паўстанне ў Варшаўскім гета было адным з найбольш моцных узброеных выступаў грамадзян супраць нацыстаў. Даведзеныя да адчаю людзі замест таго, каб паслухмяна ісці на бойню, выбралі загінуць як салдаты са зброяй у руках. У красавіку спаўняецца 74 гады Паўстанню. Гэта падзея амаль не даследавалася ў айчыннай гістарыяграфіі, а наша грамадства, мабыць, упершыню даведалася пра тую трагедыю толькі паглядзеўшы выдатны галівудскі фільм Рамана Паланскага «Піяніст». А між тым, гэта тэма патрабуе больш глыбокага даследавання і асэнсавання.