Бацькі ў Горадні змагаюцца з чыноўнікамі за беларускамоўную групу ў садку

Ініцыятары стварэньня беларускамоўнай групы ў дзіцячым садку сабралі 8 ахвотных, чыноўнікі кажуць, што для адкрыцьця трэба 12. У Горадні аддзел адукацыі гарвыканкаму спасылаецца на палажэньне аб камплектацыі ўстаноў дашкольнай адукацыі, дзе напісана, што рознаўзроставая група павінна ўключаць 12 чалавек. Бацькі зьвярнуліся са скаргай у аблвыканкам, паведамляе «Радыё Свабода». Бацькі, якія хочуць аддаць сваіх дзетак у беларускамоўную групу ў дзіцячым садку, пачалі хадзіць да чыноўнікаў задоўга да першага верасьня. Аксана Станкевіч, якая разам з мужам ініцыявала стварэньне беларускамоўнай групы ў садку, сказала Свабодзе, што напачатку чыноўнікі вельмі спрыяльна паставіліся да іхнай ініцыятывы.