«Ламай сцэнар, ламай сыстэму!»

У Менску прайшоў маратон салідарнасьці з палiтвязьнямi. У сталічнай кнігарні «ЛогвінаЎ» прайшоў інтэлектуальны маратон на знак салідарнасьці з усімі, хто ўдзельнічаў у сакавіцкіх пратэстах і дэманстрацыях і хто цярпіць перасьлед і неабгрунтаваныя абвінавачаньні, паведамляе «Радыё Свабода». Ініцыятарамі інтэлектуальнага маратону сталі філёзафы. Іх падтрымалі літаратары, якія чыталі свае творы і творы ўлюбёных клясыкаў. Адкрылі імпрэзу прафэсар філязофіі, выкладчыца Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Тацяна Шчытцова і сацыёляг, каардынатарка «Лятучага ўнівэрсытэту» Тацяна Вадалаская:«Галоўны супраціў — у нашых галовах, у нашым асэнсаваньні свабоды, годнасьці».