![]()
Такі занятак прыдумала сабе сямейная пара, іх творчыя псеўданімы — Адам Трыпутнік і Таша Мурзэнштольц. Восем фільмаў яны ўжо агучылі і выклалі ў адкрыты доступ. Усё трымаецца выключна на альтруізме. Для Адама і Ташы галоўнае — развівацца самім і развіваць Беларусь. Апошнія 10 гадоў Адам працаваў у Навукова-даследчым інстытуце транспарту. Урэшце рэшт надакучыла, і ён вырашыў зладзіць перазагрузку — сканцэнтраваўся на агучцы. Таша цяпер у дэкрэтным адпачынку, таму па магчымасці дапамагае мужу ў справе, пiша «Новы час». «Мы хацелі размаўляць на роднай мове, агучка — адзін са спосабаў паглыбіцца ў асяроддзе.