![]()
З 19 па 25 красавіка трэці раз у Беларусі пройдзе кінафэстываль «Паўночнае зьзяньне». Шалёная ідэя — рабіць прэм’еры скандынаўскага кіно ў беларускім перакладзе і праводзіць майстар-клясы для беларускіх фільммэйкераў — нечакана для ўсіх ператварылася ў аўтарытэтны і стабільны праект, перадае «Свабода». Дырэктарка фэстывалю Вольга Чайкоўская распавядае, як зьбіраюць поўныя залі на фільмы рэжысэраў, чые імёны цяжка вымавіць, і чым падобныя беларусы са скандынавамі. — Воля, тры гады таму здавалася, што гэта аднаразовая падзея. Як удалося ня толькі не спыніцца пасьля першага фэстывалю, але і дабіцца таго, што ён пашыраецца?— Гісторыя такая: тры гады таму аддзяленьне амбасады Фінляндзкай Рэспублікі папрасіла мяне зрабіць праграму для паказаў скандынаўскага кіно ў Менску.