![]()
Давыдзька нагадвае мне майго суседа дзядзю Славу. Прачытаў, што Давыдзька прапанаваў забараніць каментары на сайтах СМІ. Давыдзька нагадвае мне майго суседа дзядзю Славу. Жыў у маім доме такі дзядзя Слава. Ён не піў, не курыў, раз на год ездзіў на мора. Браў з сабой у цягнік тапачкі, шахматы, электрабрытву, варанае яйка, соль у карабку ад запалак, хустачку для носа. На моры дзядзя Слава надзяваў паласатыя плаўкі і хутка знаходзіў іншага дзядзю Славу ў паласатых плаўках (яны чамусьці адчуваюць адзін аднаго). І два дзядзі Славы сядалі на гарачы ўкраінскі пясок, раскладалі шахматную дошку і размаўлялі пра беларускую прамысловасць пасля распаду СССР.