![]()
Аляксей Хацкевіч прывёз ва Ўкраіну 25 сваіх прац. Аляксей Хацкевіч вядомы ўкраінскай публіцы дзякуючы тэлевізійнаму праекту «Саша і Сірожа» ў дуэце зь беларускім музыкантам Сяргеем Міхалком, які ад 2015 году атрымаў права на сталае пражываньне ва Ўкраіне, перадае «Свабода». На пачатку 2000-х прыгоды двух сельскіх хлопцаў, якія пераехалі зь вёскі ў горад, з посьпехам трансьлявалі два ўкраінскія тэлеканалы — «М1» ды «Інтэр». Цяперашняя выстава, што праходзіць у кіеўскай галерэі Educatorium, адкрыла прыхільнікам і мастацкі талент Аляксея Хацкевіча.