![]()
Салiдарнасць дапаможа ўратаваць Беларусь. У сваім чарговым відэазвароце сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец выказваецца наконт справы Дваццаці сямі” супраць так званых баявікоў, якія нібыта хацелі зладзіць масавыя беспарадкі ў Менску гэтай вясной”. Bchd. info прыводзе тэкст звароту, які быў запісаны перад арыштам палітыка 31 сакавіка:«Нагадаю пра тое, што адбылося за некалькі дзён да масавых акцыяў 25 сакавіка, свята Дня Волі. Больш дваццаці маладых беларусаў, патрыётаў былі схопленыя, многія з іх з уласных дамоў, многія на працы, многія ў прысутнасці жонак, дзяцей і зацягнутыя ў следчы ізалятар КГБ, так званую Амерыканку”, альбо следчы ізалятар Міністэрства ўнутраных спраў, так званую Валадарку”.