![]()
Знакамiты беларускi вучоны распавеў пра свой жыццевы шлях. Барыса Кіта называюць Чалавекам Сусвету. Вядомаму навукоўцу, слыннаму дзеячу на ніве беларушчыны сёння спаўняецца 107 гадоў. Гэта інтэрвю было запісана на 100-гадовы юбілей нашага найвядомага земляка. Але сказанае ў ім застаецца актуальным, пiша novychas. by. З калегам Кастусём Лашкевічам мы прыехалі да Барыса Кіта апоўдні 22 сакавіка. На ўваходзе нас сустрэў чалавек са шчырай усмешкай і абсалютна дзіцячымі, светлымі вачамі. Некалькі хвілін моцна ціснуў нам рукі — было відавочна, што наш візіт быў для яго сапраўды ў радасць.