Нашчадкі Льва Сапегі і Беларусь

Як прадстаўнікі слаўнага роду захавалі духоўную сувязь з гістарычнай радзімай. Сёння прадстаўнікі княжацкага роду Сапегаў жывуць па ўсім свеце, яны захавалі духоўную сувязь з гістарычнай радзімай і шануюць свайго знакамітага беларускага продка — канцлера Льва Сапегу, які нарадзіўся 460 гадоў таму. Сапегі зрабілі вельмі шмат для старажытнай беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. Самым знакамітым прадстаўніком гэтай сям’і быў канцлер ВКЛ Леў Сапега. Таленавіты дзяржаўнік, дальнабачны палітык, князь Леў стаў аўтарам першай еўрапейскай канстытуцыі — Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.