Зянон Пазняк заклікае да абароны Курапатаў і просіць творцаў байкатаваць конкурс

Адкрывальнік праўды пра Курапаты заклікае не пускаць туды людзей з НКВД. Зянон Пазьняк заклікае да масавай абароны Курапатаў і зьвяртаецца да мастакоў, архітэктараў, скульптараў ня браць удзел у абвешчаным уладамі конкурсе на мэмарыял у Курапатах, паведамляе «Радыё Свабода». Зянон Пазьняк у Курапатах. Архіўнае фота - Пасьля «круглага стала» у газэце «СБ. Беларусь сегодня» прагучала заява Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў Курапатах трэба ўсталяваць невялікі мэмарыял, пасьля чаго Міністэрства культуры тэрмінова абвясьціла адпаведны конкурс, які мае прайсьці шпаркімі тэмпамі.