![]()
Як жыве сям’я зьняволенага ў СІЗА маладафронтаўца Уладзя Яроменка. «Я ня ведаю, што ёй гаварыць. Калі сказаць, што адбылося насамрэч, яна не зразумее. Таму Арына ня ведае, дзе тата. Але шукае яго і заве. Яна прыносіць мне тэлефон і просіць яму пазваніць. Цяжка ёй даецца гэта. Яна не разумее, але адчувае, што нешта кепска», — жонка Ўладзя Яроменка Валянціна не змагла сказаць трохгадовай дачцэ Арыне, дзе яе тата. Маладафронтаўца Ўладзя Яроменка затрымалі 23 сакавіка, калі ён быў у кватэры, якую наймае разам з жонкай Валянцінай і іхнай трохгадовай дачкой Арынай.