«Читает газету, сидя на ней»

Як «асвятляюць» апошнія падзеі рэжымныя СМІ. У звязку з тым, як «асвятляюць» апошнія падзеі рэжымныя СМІ, а таксама ў звязку з днём смеху згадаліся часы (пачатак 70-х) маёй працы ў рэдакцыі газеты «Знамя юности». 
Штодзень выходзіла ў газеце паласа сатыры і гумару «Пятніца». У нумары да 8 сакавіка мы прыдумалі такі заклік Ашчаднага банка: «Товарищи вкладчики! Достойными вкладами отметим Международный женский день 8 Марта!» Нічога не бачылі ў тым «крамольнага», а галоўны рэдактар - тыц пальцам перад здачай газеты ў друк: «Эту антисоветчину снять! Заменить».