Савецкай Беларусі больш няма

Уся сістэма прапаганды, БРСМы, начальніцы ідэалогіі з прычоскай «гняздо» – гэта смецце, якое трапіла ў колы гістарычнага працэсу. Дарагі таварыш Аляксандр Рыгоравіч!От захацеў напісаць вам ліст. Я напішу спакойна. Я, разумееце, два дні працаваў рукамі і паспакайнеў. Разважлівым стаў. Аляксандр Рыгоравіч, маю для вас паганаю навіну – савецкай Беларусі больш няма. Яна скончылася. Разумееце, скончылася. Вы ніколі не былі ў Прудку (і дзякуй Богу!), а я вам раскажу, што чую ад прудкаўцоў цяпер. Яны гавораць:– Няхай мяне пасадзяць, а я болей маўчаць не буду.