Пратэсты моладзі — новы галаўны боль Крамля

Значэньне расейскіх пратэстаў для Беларусі ў тым, што Расея ня будзе мець рэсурсаў для эканамічнай падтрымкі рэжыму Лукашэнкі. У Расеі нечакана для ўсіх адбыліся самыя масавыя акцыі пратэсту за апошнія некалькі год. Здавалася б, Мядзьведзеў ня самы адыёзны прадстаўнік кіруючай эліты, дый фантастычная раскоша, у якой гэтая эліта жыве, таксама не зьяўляецца ні для каго навінай. Але эканамічны крызіс, ідэалізм расейскай гарадзкой моладзі і харызма Аляксея Навальнага (цяпер ужо бясспрэчнага лідэра пратэстнага руху ў Расеі) зрабілі сваю справу.