![]()
Ён не прыслужваў, як цяпер прынята, а служыў. Мой бацька быў палкоўнікам міліцыі, начальнікам РАУС. Я вырас у міліцэйскім пастарунку, маімі дзіцячымі цацкамі былі пагоны, шаўроны і медалі. На дзень народзінаў да мяне прыходзілі маёры і капітаны. Яны ўсе былі вусатыя. Бацька вусаты, яны вусатыя. Падобныя да Захаранкі. Я вырас з усведамленнем, што міліцыянты любяць дзяцей, любяць людзей. Гэта цяпер яны людзей збіваюць, а тады… ну, вучыліся, напрыклад. Бацька паехаў на вучобу ў Кіеў, пісаў лісты дадому: «В прошлое воскресенье я был на Крещатике, заходил в магазины, есть много обуви для Андрейкиного возраста.