![]()
Беларускі паэт Канстанцін Севярынец павіншаваў беларусаў з Днём Волі вершам. ПРЫЗНАННЕДа бацькоўскага парогаПрывядзе дарога. Тут – радзіна, тут – Радзіма,Дадзеныя Богам.
Як сыноўняе прызнанне
Ў радасці і скрусе
Хай паўстане чыстым раннеПа-над Беларуссю. Ваяры на ратным полі
Тут чужынцаў білі:
Баранілі шчасце-долю,
Волю баранілі!
Я за іх святыя душы
Ціха памалюся.
Не адолець лютым сцюжам
Любай Беларусі. Мне не трэба тое неба,
Дзе чужое сонца.
Мне б агеньчык,мне б праменьчык
З роднага ваконца.