Гарадзенскай газеце «Пагоня» – 25 гадоў

У 1992-м годзе яна выйшла ў Дзень Волі. Дваццаць пяць гадоў спаўняецца беларускамоўнай газеты «Пагоня». У 1992-м годзе яна выйшла ў Дзень Волі. Ці было адчуванне чацвёртай улады для гарадзенцаў? Хіба – не. Але газету чыталі і ёю цікавіліся ў Гародні. Згадвае для «Радыё Рацыi» адзін з пачынальнікаў рэгіянальнай газеты «Пагоня», тагачасны рэдактар Сяргей Астраўцоў:– Пры Гарбачове, калі газеты змяніліся, калі ў журналістаў стала больш магчымасцяў, газеты сталі больш цікавыя, і ўзнік газетны бум, калі людзі чыталі, каля шапікаў стаялі. Зразумела, што мы маглі сабе больш дазволіць, больш пісаць.