![]()
Сяргей Кныш — адзiн з заснавальнікаў беларускай рок-музыкі. Дзіўная рэч: людзі, якія мелі нахабства напрыканцы 1980 году выйсьці на Цэнтральную плошчу ў Менску зь несанкцыянаванай каляднай працэсіяй, наступным сваім жыцьці сталіся пэрсанажамі амаль непублічнымі. Яны штосьці запачаткоўвалі, засноўвалі, чымсьці кіравалі, але пры тым заставаліся нібы ў кантэксьце запачаткаваных справаў. Яны рабілі сваю музыку ў глыбіні сцэны, прапускаючы наперад іншых фронтмэнаў, пiша «Радыё Свабода». Скажыце Сяргею Кнышу, што ён — заснавальнік беларускай рок-музыкі.