![]()
На Замкавай гары ў Вільні неўзабаве будуць адноўленыя працы на месцы пахаваньня кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гадоў. Вымушаныя раскопкі былі распачатыя сёлетняй зімой, калі на знакамітай гары Гедыміна паплыў грунт, і рабочыя, што рабілі ўмацаваньне схілу, выявілі чалавечыя парэшткі. Натуральна, паклікалі археолягаў. Аднак неўзабаве моцныя маразы прымусілі адкласьці дасьледчыя працы да вясны. «Радыё Свабода» прапануе запіс круглага стала на Літоўскім радыё, дзе спэцыялісты распавялі пра сёньняшнюю сытуацыю вакол меркаванай магілы нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў.