Помнікаў Лукашэнку ня будзе!

Лукашэнка ня толькі не адпавядае часу, ён цягне Беларусь назад. У размовах і дыскусіях пра першага прэзыдэнта Беларусі часам ад самых розных людзей – альбо жартам, альбо ўсур’ёз – даводзілася пачуць, што ў свой час Лукашэнку паставяць помнік. І гучыць гэта зусім не ад зацятых лукашыстаў (якія баяцца такое казаць, бо лічаць гэта нейкай адваротнай варожай прапагандай), але ад цалкам адэкватных людзей, якія нібыта проста рэалістычна канстатуюць стан беларускай грамадзкай сьвядомасьці. Маўляў, які ні ёсьць, але дэ-факта «бацька нацыі», нічога тут ня зробіш – калі дажывем, будзем хадзіць каля ягоных помнікаў ды плявацца.