![]()
Фіналістаў чакаюць навучальная сесія, праца ў студыі, выпускныя канцэрты, а пераможцу – грашовы прыз у 1000 BYN і кліп. Партал Tuzin. fm разам з фондам «Вяртанне» і кампаніяй «Будзьма беларусамі» абвяшчаюць чацвёрты сезон конкурсу «Заспявай» для выканаўцаў ад 18 да 30 год. Сёлета ён пройдзе ў новым фармаце і толькі ў адной намінацыі – «Спяваная паэзія». Удзельнікам прапануецца абраць верш сучаснага паэта (за апошнія 30 год) і праспяваць яго на сваю музыку. «З усіх пададзеных заяваў журы конкурсу адбярэ чатары фіналісты. Кожнага з іх будзе падтрымліваць свой ментар, з якім выканаўцы разам пройдуць такі шлях: навучальная сесія з лекцыямі, майстар-класамі ды практычнымі заняткамі, дапрацоўка конкурснай песні ў студыі і выпускны канцэрт, – распавядае прадусар «Заспявай» Сяргей Будкін.