![]()
Сустрэў сёньня Міколу Статкевіча. Ідзем па двары, каля Батанічнага, размаўляем. Раптам з падезда выходзіць чэл, у моднай куртцы, з лёгкай няголенасьцю, пад шафэ. Тыпаж такога бізнэсоўца, сярэдняй рукі, цяжка адпрацаваўшага мінулы дзень. Мінае нас, пасьля спыняецца, углядаецца ў Міколу і пытаецца:- Ізвініце, ліцо ваше знакома. Вы это. . . с власьцю змагаецесь?- Можна сказаць, што так, - заўважае Мікола. Чэл. глядзіць, пасьля пытаецца:- А можна я вашу руку пажму. Падыходзіць цісьне Міколу руку. Уважліва глядзіць на мяне, і цісьне руку таксама. Зноў глядзіць на Міколу і працягвае:- Уважаю.