«Арт Сядзіба» абвясцілі творчы конкурс: Мова — Музыка — Футбол

Журы абярэ музычна-футбольную зборную краiны. Напрыканцы 2016 года Федэрацыя футбола Беларусі і культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» абвясцілі творчы конкурс «Мова — Музыка — Футбол», пишет tut. by. Арганізатары атрымалі 20 твораў як ад маладых гуртоў і выканаўцаў, так і прафесійных музыкаў з розных куткоў Беларусі. У наступны этап прайшлі 11 песень, якія былі дапрацаваны, а некаторыя з нуля запісаны ў прафесійнай студыі. Цяпер, у наступным этапе праекта, звычайныя слухачы разам з запрошаным журы вызначаць шэсць лепшых песень, што пройдуць у паўфінал.