![]()
Адзін з самых вядомых у Беларусі футбалістаў узяў адразу 10 кніг. «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» Уладзіміра Арлова і мастака Паўла Татарнікава выйшла з друку ў сярэдзіне студзеня. Ужо праз месяц аўтарам стала зразумела, што час друкаваць дадатковы наклад — чарговыя тры тысячы кніг. Днямі іх прывезлі ў Мінск«Хоць тры тысячы і не шалёная лічба, але для беларускай кнігі гэта вельмі істотна, тым больш, што іх прадалі ўсяго за адзін месяц, — кажа nn. by Глеб Лабадзенка, які разам з выдавецтвам «Тэхналогія» займаецца распаўсюдам «Айчыны».