![]()
Народны чэмпiён - пра любiмыя кнігі. «Скажу адразу, я не вельмі добры суразмоўца на тэму літаратуры», – папярэдзіў citydog. by 12-разовы чэмпіён свету па муай тай і ўдзельнік гурта Brutto Віталь Гуркоў. Але мы не паверылі і распыталі, што чытае чалавек, якога не без падстаў называюць “народным чэмпіёнам”. «ЧЫТАЮ НЕ ДЛЯ ТАГО, КАБ ПАСТАВІЦЬ ГАЛАЧКУ»– З мастацкай літаратурай у мяне ўвогуле складаныя адносіны. Творы, якія мне трапляюцца, заўсёды з нейкай гісторыяй: ці нехта параіў, ці падарылі, ці я шмат водгукаў чуў пра кнігу і вырашыў паглядзець, чым яна так усіх натхняе.