Андрусь Такінданг: Валоданне мовамі робіць нас свабодным

Больш за 17 тысяч школьнікаў краіны далучыліся да інтэрактыўных урокаў «Чытаем па-беларуску». Серыя інтэрактыўных заняткаў праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» завяршылася ў Магілёўскай вобласці. Больш за 3000 малодшых школьнікаў у 25 школах і гімназіях рэгіёна атрымалі дадатковыя веды па беларускай мове. Магілёўскі этап завяршыўся вялікім спецыяльным урокам для 100 вучняў 2–3 класаў у гарадской Ратушы — Музеі гісторыі Магілёва. Больш за 17 000 малодшых школьнікаў з 140 устаноў адукацыі Мінска, Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей ужо прынялі ўдзел у незвычайнай ініцыятыве, піша novychas.