![]()
У далейшым гурт плануе праводзіць «вясновыя канцэрты» штогод і зрабіць гэта добрай традыцыяй. Гурт «Крама» дасць вялікі «вясновы канцэрт» у бровары «Друзья» 26 сакавіка. Са слоў лідэра гурта Ігара Варашкевіча, гэта першы канцэрт у такім фармаце, але гурт плануе і ў далейшым збіраць сяброў і прыхільнікаў творчасці ранняй вясной, паведамляе сайт budzma. by. Тым жа аматарам сапраўднага класічнага року і якаснай беларускай музыкі, хто па нейкіх прычынах не змог павіншаваць «Краму» з 25-годдзем у prime-hall, ёсць магчымасць праслухаць юбілейную праграму 26 сакавіка.