Ролевыя гульні

Кожны з нас у дзяцінстве выбіраў сабе героя. Хто прагнуў быць Ільлём Мурамцам, хто Валерыем Харламавым, хто Чынгачгукам Вялікім Зьмеем. Уяўленьне — немалая частка дзіцячай натуры дый увогуле дзіцячага жыцьця. Ішоў час, зьмяняўся сьвет, мы падрасталі, зьмяняліся нашы жыцьцёвыя прыярытэты й героі нашых уяўленьняў таксама зьмяняліся й рабіліся значна бліжэйшымі да рэальнасьці. Нехта бачыў сябе бізнэсоўцам, іншы — новапаўсталым амэрыканцам, хтосьці яшчэ — амонаўцам. І далей мы крочылі абранымі шляхамі. Калі за плячыма добрая палова жыцьця, тыя героі, якіх ты выбраў, ужо не мяняюцца, яны частка твае натуры.