Турбулентныя часы

Беларуская ўлада наступіла на міну. Масавыя пратэсты ў рэгіёнах, нечаканае абвастрэньне супрацьстаяньня вакол Курапатаў — сымптомы, што сытуацыя ў Беларусі можа пайсьці ў разнос. У Беларусі турбулентныя часы. Злашчасны і абсурдны «падатак на дармаедзтва» справакаваў першыя за многія гады масавыя пратэстныя акцыі ня толькі ў Менску, але і ў рэгіянальных цэнтрах. І хаця апазыцыі не атрымалася пакуль што іх ачоліць, пратэсты адразу адбываюцца пад апазыцыйнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі і палітычнымі лёзунгамі («Нет декрету номер три - Лукашенко, уходи»).