Дзесяць старых беларускіх спартовых гульняў

Што такое ілкі і перагон? Куды гульцы кідалі гулу і кацілі булу? З чаго рабілі апуку? Якая старая беларуская гульня нагадвала бэйсбол, гольф і кіданьне дыску? Ці магчыма згуляць у азярод у сучасных умовах? Падборка старых беларускіх спартовых гульняў гарантуе мінімум +10 новых словаў у вашым лексыконе. 1. Апука Беларуская апука зьлёгку нагадвае папулярны бэйсбол, у які гуляюць больш чым у 120 краінах сьвету. Для яе трэба: дзьве дружыны, біта і невялікіх памераў мячык, назву якога носіць гульня. Каманды «горада» і «поля» стаяць за лініямі на адлегласьці 30-40 мэтраў адна ад адной.