![]()
На прэзентацыю новай кнігі прыйшло больш за сотню чалавек. Першая прэзентацыя кнігі Паўла Татарнікава і Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касьцюшкі» за межамі Менска адбылася ў Полацку, перадае «Радыё Рацыя». У ёй узяў удзел адзін з аўтараў – Уладзімір Арлоў, для якога Полацак родны горад. Мерапрыемства праходзіла ў рэстарацыі «Раздол». Яго арганізатарамі выступілі інфармацыйна-культурніцкі цэнтр «ІніцыАрт», полацкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы і адукацыйны праект «Жывая мова». Сустрэча з Уладзімірам Арловым – як раз і з’яўлялася першым паседжаннем «Жывой мовы».