На Падляшшы адзначылі Дзень роднай мовы беларускай дыктоўкай

Свае веды па беларускай мове правяралі не толькі вучні, але і беларускія грамадскія дзеячы і журналісты з Падляшша. Традыцыяй Непублічнай школы імя святых Кірыла і Мяфодзія стала дыктоўка, якую пішуць менавіта 21 лютага. Сёлета свае веды па беларускай мове правяралі не толькі вучні, але і беларускія грамадскія дзеячы і журналісты з Падляшша. Пасля дыктоўкі як першыя, так і другія былі задаволеныя, паведамляе «Радыё Рацыя». Калабухаў Юрый, Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве:– Беларускую мову ведаю добра яшчэ з дзяцінства. Мая маці – настаўніца беларускай мовы, таму не хвалююся.