Швэдзкі стол Юрася Бушлякова

Інтэрнэт чарговы раз згадвае знакамітую перамогу беларускай зборнай над зорнай швэдзкай камандай у чвэрцьфінале Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці. Аказваецца, пятнаццаць гадоў мінула ўжо. Я не вялікі аматар сьвяткаваць колішнія перамогі, але матч Беларусь — Швэцыя ў ноч з 20 на 21 лютага 2002 году, стаіць у маёй памяці асабняком. Праглядаю галы й найлепшыя моманты гэтай вызначальнай для беларусаў гульні й згадваю сьветлае памяці свайго сябра Юру Бушлякова, зь якім мне пашчасьціла назіраць гэтую хакейную фэерыю. Глядзець алімпійскі чвэрцьфінал 2002 мы дамовіліся загадзя.