![]()
Курсы дзейнічаюць у 11 гарадах краіны, Рэчыца стала 12-м горадам. Сёння у Рэчыцы распачаліся бясплатныя курсы па неакадэмічным і крэатыўным вывучэнні беларускай мовы «Мова нанова», паведамляе суполка ініцыятывы. Гэта самыя папулярныя курсы беларускай мовы ў Беларусі. Сёння яны дзейнічаюць у 11 гарадах краіны, Рэчыца стала 12-м горадам. Далучыцца можа кожны жадаючы. Уваход на заняткі - вольны. Мэта арганізатараў - адраджэнне беларускай мовы і вяртанне яе беларусам. «Мы збіраемся дабраахвотна і вывучаем мову нязмушана, цікава і так, каб умець ёю карыстацца, а не раскладаць яе на косткі.