![]()
Сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч другі год запар ладзіць турнэ ў Паўночнай Амэрыцы. Пра адданых беларускіх слухачоў, гатоўнасьць эмігрантаў вярнуцца ў Беларусь і выпадковую сустрэчу з прэмʼер-міністрам Канады музыка распавёў Свабодзе. Зьміцер Вайцюшкевіч летась на Дзень Волі выступаў у Нью-Ёрку. Потым былі канцэрты ў Чыкага і Маямі. На чыкаскі выступ да яго прыехалі беларусы з Канады. Пачалося ўсё ў Нью-Ёрку Фота з сайта svaboda. org «Валянціна і Юрась Шаўчэнкі з Таронта перліся дзевяць гадзін на машыне, каб паслухаць беларускага артыста Вайцюшкевіча, — сказаў музыка.