Электронны сэрвіс дапаможа вывучыць 100 вершаў Купалы за 100 дзён

Карысная рассылка для тых, хто хоча больш ведаць пра беларускую літаратуру, але каму заўсёды не хапае часу. Вывучыць 100 вершаў Янкі Купалы, праглядаючы электронную скрыню. Менавіта такую магчымасьць прапануе стваральнік сайту kupalaposhtai. by. Штораніцы атрымліваць па адным вершы клясыка будзе кожны, хто пакіне свой электронныя адрас на галоўнай старонцы сайту. «Карысная рассылка для тых, хто хоча больш ведаць пра беларускую літаратуру, але каму заўсёды не хапае часу. Падпішыцеся і атрымлівайце кожны дзень па адным вершы Янкі Купалы. Няхай ваш дзень пачнецца з натхненьня, а ня з офіснай руціны», — напісана на сайце.