У музэі Якуба Коласа выставілі ўнікальныя фота і аднавілі склеп з прысмакамі

У літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася фотавыстава «Якуб Колас: вядомы і невядомы», прымеркаваная да 135-годдзя пісьменьніка. У першую частку выставы ўключаны малавядомыя фатаздымкі, на якіх можна ўбачыць паэта з блізкімі людзьмі, па-сямейнаму разьняволенага, паведамляе «Радыё Свабода». Наведнікі новай выставы фатаграфаваліся зь Якубам Коласам. Казалі, што паэт сядзіць за сталом нібы жывы На адным з чорна-белых фота Якуб Колас прамаўляе падчас застольля ў гонар замежных журналістаў. На другім — у садзе, каля свайго дома, зацягваецца цыгарэтай, з асалодай заплюшчыўшы вочы.