Пра моцных палітыкаў і дыялёг з апазыцыяй

Для Беларусі надышла прынцыпова іншая эпоха. Моцны палітык не баіцца ісьці на дэмакратычныя выбары, не баіцца свабоды слова і не баіцца адкрытага, прамога дыялёгу з сваімі апанэнтамі. Бо ён ведае, што можа сумленна перамагчы. Узурпацыя ўлады — гэта заўжды паказчык асабістай слабасьці і асабістай баязьлівасьці ўзурпатара. Разгон апазыцыйнай дэманстрацыі, увязьненьне апазыцыйнага палітыка ці цэнзура ў СМІ — гэта не дэманстрацыя сілы, гэта дэманстрацыя слабасьці. Каго ты ня можаш пераканаць і каго ты баісься — таго ты прыбіраеш з дарогі: садзіш за краты, забіваеш ці запалохваеш.