![]()
Каб быць пераможцам у Беларусі трэба жыць доўга, не здраджваць сваім прынцыпам і быць перакананым у сваёй перамозе. Маўляў, вось бы каб хтосьці зь іх пасьля перамогі на якіхсьці буйных спаборніцтвах узяў ды падняў угору ў момант ганараваньня на педэстале бела-чырвона-белы сьцяг. Вось быў бы ўчынак. — Як ты гэта ўяўляеш, — запытаўся я. Чалавек працуе ў сыстэме дзяржаўнага спорту. Альтэрнатывы ў яго няма. Гэта ягоны хлеб, ягоная спартовая карера, па-за якой ён амаль нічога ня мае, за якой стаяць гады напружанае працы, на якой трымаецца ягоная сямя.