Зміцер Вайцюшкевіч заспяваў на Ніагарскім вадаспадзе

Спявак, які зараз завяршае тур па Паўночнай Амерыцы, даў спантанны выступ каля Ніагарскага вадаспада на мяжы ЗША і Канады. «Ніагарскі вадаспад для беларусаў — амаль як Луна. Пра яго ўсе чулі, але не шмат, хто там быў. Таму неяк прарвала мяне на спеў у гэтым месцы, — распавядае Зміцер. — Уражанні ад тура вельмі добрыя. Прыемна, што прыходзіць шмат маладых сямей з дзецьмі. Яны не толькі слухаюць песні, але і задаюць рознага кшталту пытанні. Для іх вельмі важна мець сувязь з радзімай і гэта прыемна». 4 сакавіка ў Вільні адбудзецца супольны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча, Уладзіміра Някляева і WZ-Orkiestra з праграмай «Нашы каханыя».