![]()
Класік беларускай літаратуры нарадзіўся 80 гадоў таму, 14 лютага 1937 года ў вёсцы Сычын Слаўгарадскага раёну, што на Магілёўшчыне. Героі твораў Міхася Стральцова шукалі і часам знаходзілі месца, дзе ёсьць «зацішак, спакой», але сам згаданага спакою не займеў. Любіў клясыку і сам ужо на пачэсных яе старонках. Імя паэта носіць самы вялікі міжнародны паэтычны фэст, які праходзіць у Менску напярэдадні ягонага дня нараджэньня, перадае «Радыё Свабода». Міхась Стральцоў (справа) і Мікола Капыловіч. Менск, парк імя М. Горкага, канец 1960-х гг.