«Мова абараняe лепш, чым зброя»

У Варшаве прайшлі сумесныя беларуска-украінскія заняткі «Мова нанова» Беларусь-Украіна: суседзі-сябры ў беларускай гісторыі. Такой была тэма апошніх заняткаў «Мова Нанова» ў Варшаве. На курсах выступіў Анатоль Гваздэцкі, пераможца Міжнароднага варшаўскага фестывалю бардаў «ОPPА», перадае «Радыё Рацыя». Большасць песняў – сумна-лірычныя, прысвечаныя ваярам за свабоду і вайне на Данбасе. Таксама падчас заняткаў госці паразважалі над важнасцю выкарыстання роднай мовы ў паўсядзённым жыцці. Фото: racyja. com «Мова можа абараняць лепш чым зброя», зазначалі ўдзельнікі.