«Мы павінны прапагандаваць Скарыну ў сьвеце»

Беларусы павінны друкаваць на розных мовах і альбомы, і творы, і скарыназнаўчыя працы — прасоўваць постаць Скарыны рознымі шляхамі. Брытанскі часопіс The Economist параўнаў Францішка Скарыну з Марцінам Лютарам. Што мусіць ведаць пра беларускага першадрукара заходні чытач, і чаму найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Беларусі — ордэн Скарыны — патрабуе «рэдагаваньня»? «Свабодзе» распавёў скарыназнавец Вячаслаў Чамярыцкі. — Спадар Вячаслаў, The Economist, параўнаўшы Скарыну зь Лютарам, зрабіў выснову, што Лютар зьмяніў эўрапейскую гісторыю, а Скарына і памкненьняў такіх ня меў.