Тры міфы пра Тадэвуша Касцюшку, якія мы прымаем за факты

Ні агульнапрынятыя дзень, месца нараджэння і нават імя нацыянальнага героя насамрэч не пацвярджаюцца дакументальна. Святкаванні дня народзінаў генерала, змагара за незалежнасць ЗША і кіраўніка паўстання ў Рэчы Паспалітай 1794 года Тадэвуша Касцюшкі традыцыйна адбываюцца ў меркаваным месцы яго нараджэння фальварку Мерачоўшчына, што ля Косава, куды 4 лютага прыязджае грамадскасць, турысты, дыпламаты і замежныя дэлегацыі. Сёлета ж па ініцыятыве грамадскага актывіста з Кобрына Аляксандра Меха ў гонар славутага земляка зладзілі цэлы аўтапрабег па мясцінах, звязаных з яго іменем.