Чаму русыфікуюцца віленскія палякі

Cтагодзьдзямі на Віленшчыне мяняліся этнічныя межы, мовы, культуры і сьвядомасьць. Прачытаўшы матэрыял калегі Дзьмітрыя Гурневіча «Віленшчына — прарасейская Вандэя ці воўк у авечай скуры?», зь якога вынікала што больш за 50 працэнтаў віленскіх палякаў глядзяць расейскую тэлевізію, каля 65 працэнтаў зь іх пазытыўна ставяцца да Ўладзіміра Пуціна, а ў мове віленскай польскай моладзі русіцызмы складаюць аж 84 працэнты, я не зьдзівіўся. Віленскія журналісты, грамадзкія актывісты і палітыкі даюць такой зьяве сваё вытлумачэньне. А я ў гэтай сувязі гляджу ў далёкае мінулае нашых зямель і, часам, думаю, наколькі цьмяна мы ўяўляем сабе этнагенэз беларусаў і літоўцаў і якія дрымучыя прорвы яшчэ зеўраюць у глыбіні стагодзьдзяў! Патрэбныя, відаць, дзьве-тры сотні супэрадукаваных гісторыкаў зь веданьнем сучасных і старажытных моваў і дзясяткі гадоў карпатлівай працы, каб зразумець, як у першым і пачатку другога тысячагодзьдзяў праходзіла сужыцьцё славян і балтаў у нашым краі, як адбываўся сымбіёз і сынтэз культур, моў і тоеснасьцяў, як далёка тэрытарыяльна прасунуліся крывічы ў балцкі абшар у першым тысячагодзьдзі, хто яны, уласна кажучы, такія і т.