The Economist: Скарына — беларускі Марцін Лютэр

Наш зямляк пайшоў нават далей, бо разумеў важнасьць новых тэналёгій. Брытанскі часопіс The Economist зьмясьціў прысьвечаны Францішку Скарыну артыкул, у якім беларускі асьветнік і першадрукар параўноўваецца з ініцыятарам Рэфармацыі і перакладчыкам Бібліі на нямецкую мову Марцінам Лютэрам (пераклад – «Радыё Свабода»). У артыкуле адзначаецца, што сёлета спаўняецца 500 год выхаду «95 тэзісаў аб сіле і дзейснасьці індульгенцыяў» Марціна Лютэра, і да гэтага прымеркаваныя шматлікія царкоўныя і сьвецкія імпрэзы. Але 1517-ы варта памятаць і па іншых прычынах.