Музычнае падарожжа

28 студзеня 2017 года ў 18. 00 у рамках работы міжнароднай выстаўкі сучаснага мастацтва  Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца мерапрыемства з канцэртнай праграмай Музычнае падарожжа ад вакальна-інструментальнага калектыва BON Voyage. Прагучыць меладычная, рытмічная, рамантычная, таямнічая музыка краін-удзельніц выстаўкі пад дахам адной галерэі ў адзін студзеньскі мінскі вечар. Запрашаем правесці чароўны вечар музыкі і мастацтва ў храме муз. Вас чакае дзівоснае падарожжа, даўжынёй у 13652 кіламетры Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока.